На основании письма Министерства образования от 22.03.2016г. № 01-26/1389 и положением о проведении конкурсов республиканской акции учащейся молодежи «Жыву у Беларусi i тым ганаруся», утвержденным приказом Министерства образования Республики Беларусь от 11 февраля 20011 г. № 65 и планом проведения основных мероприятий в рамках Акции на 2016-2018годы, утвержденным Заместителем Министра образования Республики Беларусь от 17 марта 2016 г. № 10-01-28/513, в рамках Акции в 2016 году Учреждением образования «Республиканский центр инновационного и технического творчества» проводится конкурс фотоснимков «Краіна мая дарагая».
1. Провести с 27 мая по 18 сентября 2016 года районный этап республиканского конкурса фотоснимков «Краіна мая дарагая» (далее — Конкурс) среди учащихся учреждений образования.
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ раённага этапа рэспубліканскаг конкурсу
фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»
1. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ ФОТАЗДЫМКАЎ
Мэтай правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей- конкурс фотаздымкаў) з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.
Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:
фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края;
прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;
эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
2. АРГАНИЗАТАРЫ
2.1.Арганізатарам правядзення Конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі «Жлобiнскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей i моладзi».
3. УДЗЕЛЬНIКI
3.1. Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.
3.2.Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);
«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі
і культуры Беларусі);
«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).
3.3.Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
3.4.У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях:
з 6 да 11 гадоў уключна;
з 12 да 15 гадоў уключна;
з 16 да 31 года ўключна.
4. ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ ФОТАРАБОТ.
4.1. Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца.
4.2. На зваротным баку кожнайфатаграфііпавінныбыць наступныядадзеныя:назва работы; прозвішча, імя, імя па бацькуаўтара (цалкам), узрост, назваўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.
4.3. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.
4.4. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:
арыгінальнасць сюжэту;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
тэхнічная якасць фотаздымка.
4.5. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.
Работы, якія паступілі на конкурс фотаздымкаў, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца.
4.6. Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да
18 верасня 2016 года па адрасу: г. Жлобiн, вул. Шасэйная,141 (установа адукацыі “Жлобiнскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей i моладзi»).
Тэлефон для даведак: 8 (02334) 91511.
5. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ.
5.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў.
4.3. Пераможцы і прызёры заключнага (рэспубликанскага) этапу Конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.